Предыдущая публикация
Деревня Осов Костюковичский р-н.  Беларусь.Виктор Кухаренко

Деревня Осов Костюковичский р-н. Беларусь.

28 июлпредложил 
Виктор Кухаренко

“І ПСУЮЦЬ САБЕ ПАТРОШКУ,

ТРЭБА, ТРЭБА НА ІХ КОШКУ” АБО КАБ МОВА БЫЛА МІЛАГУЧНАЙ
Неяк пазваніла Любоў Баранава і задае пытанне:” Унук рыхтуецца да выразнага чытання. Не магу зразумець… У спалучэнні “сівыя туманы” націск стаіць на складзе “ны”?
Я ж у адказ праспяваў пачатак песні:
“Ой, туманы, мои растуманы,
Ой, родные леса и луга,
Уходили в поход партизаны.
Уходили в поход на врага.
А потым яшчэ прывёў выказванне Улазіміра Жырыноўскага,які калісьці сказаў:галоўнае.каб было зразумела,а не націск…І як прыклад: твораг і тварог…
Потым я зазначыў,што, відаць, аўтар хацеў сказаць, што гэтая падзея адбывалася вельмі даўно, А наконт націску тут можна спрачацца...
Я быў сведкам футбольнага рэпартажу:”Зараз будзе падавацца кутавы”, “мяч трапіў у браму”.Гэта яшчэ добра, што не ў “коўраты“…Дык вось. у дадзеным выпадку не кутавы,а вуглавы. І як пацвярджэнне таму, я,напрыклад, не чуў, каб нехта казаў:”Мы стаім каля кута дома”..А вось на куце ў яго доме вісеў абразок ці іконка-і тое і другое слова ўспрымаюцца мякка і правільна. Ці тая ж “брама” прыгожа гучыць у адносінах да “Слуцкай брамы”ці ў назве камедыі Кандрата Крапівы “Брама неўміручасці”, што ў перакладзе на рускую мову -“Врата бессмертия.”Ці такі факт. Мы ў свой час у сваёй вёсцы Восаў гаварылі каму як уздумаецца": Іду ў магазін,краму , лаўку. І ўсе гэты тры словы і сёння гучаць мілагучна."

“І ПСУЮЦЬ САБЕ ПАТРОШКУ, - 980787075248
Успамінаю,як знаёмая, каб пажартаваць над нашым беларускім выразам, зазначыла:”Як гэта зразумець?…Ён мае рацыю? Чыю –міліцыянера?” А ці не лепш было б гэты выраз замяніць іншым сінонімам…І не трэба выдумляць рознага роду недарэчнасці, а сказаць проста і зразумела:”Правільна ці лагічна”..Можна было б прывесці многа розных непаразуменняў, якія перашкаджаюць з любоўю і мілагучнасцю ўспрымаць беларускую мову… Узняць гэтую праблему некалькі гадоў таму назад я прапанаваў адной з беларускіх газет…І нуль на выхадзе…
Так,напрыклад,я прапанаваў: аб’яднаць у аднолькаванне напісанне такіх слоў як “маштаб”(бел.) і “масштаб”(рус.), “зала”(бел) і “зал”(рус) ...У рускай мове слова “собака” жаночага роду, у беларускай- мужчынскага, Ці тая ж “шынель”, у рускай мове жаночага, а ў беларускай -мужчынскага. І лагічна было б, каб гэтую праблему абмеркаваць з рускімі мовазнаўцамі і аднесці названыя словы да мужчынскага роду. А ў цэлым жа, каб дзецям не забіваць галовы рознымі недарэчнасцямі…
Я супярэчліва одношуся да навукоўцаў некаторых гуманітарных навук…. І як тут не ўспомніць сатырычную камедыю К .Крапівы “Хто смяецца апошнім.” Адзін з яе дзеючых асоб, дырэктар інстытута Гарлахвацкі,выступаючы перад сваімі супрацоўнікамі, выдаваў звычайную костку,прынесеную сабакам, за мамантаву…
“І ПСУЮЦЬ САБЕ ПАТРОШКУ, - 980787084976
Чаму ўспомніў Кандрата Крапіву? Таму што ён быў акадэмікам АН БССР. Як кажуць,”варыўся” ў гэтым навуковым асяроддзі.”І ўжо тады, у 1939 годзе, ён паказаў тое,чаго не павінна быць? Аднак…
Больш таго, пад яго рэдакцыяй у 1982 годзе быў выдадзены руска-беларускі слоўнік. І мы ад яго перакладу пачынаем адыходзіць, таму што ён пазбягаў так званага новаўвядзення ,звароту ў мінулае Да прыкладу…У яго слова “водитель” аўтамабіля перакладаўся як “вадзіцель”.
“І ПСУЮЦЬ САБЕ ПАТРОШКУ, - 980787112368
А сёння, у тым жа салоне аўтобуса г.Жодзіна” вадзіцель у бягучым радку называецца як “кіроўца”. І гэты пераклад, відаць, узяты з “найнавейшага”,як паведамляюць у інтэрнэце, “руска-беларускага слоўніка”? А хто надаў такі статус гэтаму слоўніку? Ці не тыя ж навукоўцы? І калі мы хочам звярнуцца да “ўкаранення” застарэлых слоў, то давайце тады перасядзем на коней, на машыны маркі “запарожац”ці пераабуемся ў лапці з лыка ..
Думаю, настаў час адмовіцца ад прысваення навуковых званняў. Бо чым “далей у лес,тым больш дроў”…Ёсць жа ў нас катэгорыі і іншыя заахвочванні… Інакш, навукоўцы,яны ж кабінетныя супрацоўнікі, будуць, як кажуць у народзе, высасываць з пальца тое, што не варта ўвагі. І як пацвярджэнне таму…Некалі адзін з выкладчыкаў інстытута абараняў дысертацыю, ці трэба ставіць кропку на “і”. А бліжэй да нашага часу прыдумалі змены ў напісанні літар “у” і “ў” ?
Пара зразумець,што беларускасць адчуваецца не ў мове(у 30 ці крыху больш краін дзяржаўнымі з’яўляецца дзве і больш моў) і вопратцы, а ў нашым унутраным менталіцеце…
А каб беларуская мова загучала,то трэба, як пісаў Максім Танк :з “цэлым народам гутарку весці, сэрца мільёнаў паслухаць біцця”.
А пакуль, як у той байцы К Крапівы:
”І ПСУЮЦЬ САБЕ ПАТРОШКУ, ТРЭБА, ТРЭБА НА ІХ КОШКУ.”

ВІКТАР КУХАРЭНКА
Усе фота ўзяты з інтэрнэта

Нет комментариев

Новые комментарии
Для того чтобы оставить комментарий, войдите или зарегистрируйтесь
Следующая публикация
Свернуть поиск
Сервисы VK
MailПочтаОблакоКалендарьЗаметкиVK ЗвонкиVK ПочтаТВ программаПогодаГороскопыСпортОтветыVK РекламаЛедиВКонтакте Ещё
Войти
Деревня Осов Костюковичский р-н.  Беларусь.

Деревня Осов Костюковичский р-н. Беларусь.

ЛентаТемы 213Фото 803Видео Участники 293
  • Подарки
Левая колонка
Всё 213
Обсуждаемые

Присоединяйтесь — мы покажем вам много интересного

Присоединяйтесь к ОК, чтобы подписаться на группу и комментировать публикации.

Зарегистрироваться